Общество
Адар’я Гуштын, «Заўтра тваёй краіны»

«У Беларусі свой шлях, таму бязглузда прапаноўваць ёй сцэнары Польшчы альбо Чэхіі»

Пазітыўныя і негатыўныя фактары, што ўплываюць на развіццё Украіны, Малдовы і Беларусі, а таксама перспектывы Усходняга партнёрства для нашай краіны — пра гэта адзін з вядучых еўрапейскіх спецыялістаў па праблемах сацыяльна-палітычных трансфрамацый на постсавецкай прасторы Пал Тамаш.

Выступаючы ў Мінску з адкрытай лекцыяй, прафесар сацыялогіі венгерскага універсітэта Корвінус вылучыў стос негатыўных і пазітыўных фактараў, якія трэба мець на ўвазе, плануючы рэформы, у тым ліку ў рамках «Еўрапейскага дыялогу на тэму мадэрнізацыі Беларусі».

— Раней лічылася: калі ў краіне хаця б штосьці паляпшаецца, гэта паступовы прагрэс, так і павінна быць. Аднак потым прыйшоў час імклівага прарыву на Тайвані, у Сінгапуры. І стала зразумелым , што часам прагрэс можа быць хваляпадобным, нават пасля шматгадовага застою, — адзначыў Пал Тамаш.

Што дае Беларусі перспектывы?

Калі звярнуцца да перспектываў Беларусі, Украіны, Малдовы (БУМ) — а менавіта ў гэтым звязку еўрапейскія сацыёлагі найчасцей разглядаюць нашу краіну, пазітыўным момантам навуковец лічыць высокую адукаванасць насельніцтва.

— Нягледзячы на крытыку сучаснай сістэмы адукацыі, людзі не проста мараць мець дыплом аб заканчэнні ВНУ, але і гатовыя выдаткаваць на гэта грошы, — адзначыў Пал Тамаш.

Сярод іншых станоўчых фактараў сацыёлаг назваў каркас сацыяльных інстытутаў і праграм, што захаваліся з савецкіх часоў:

— Чалавек ведае, што ён можа разлічваць на медыцынскае абслугоўванне , бясплатную сярэднюю адукацыю. Зразумела, у гэтых інстытутах шмат праблем, але тое, што яны існуюць, у будчым спрашчае механізм мадэрнізацыі — прынамсі, ёсць што выпраўляць , не трэба ствараць бальніцы і школы нанова.

Яшчэ адным істотным фактарам для перамен у краіне з’яўляецца стварэнне рэальных кантактаў з дыяспарай у Еўропе і Маскве. Украіна і Малдова ў гэтым сэнсе больш паспяховыя за Беларусь.

— Можна ўшчуваць стыпендыятаў , якія не вярнуліся пасля вучобы дадому , але гэта «залаты запас» нацыі . Як толькі будуць створаныя спрыяльныя ўмовы, яны вернуцца на радзіму і будуць моцным інструментам для ажыццяўлення рэформаў. Пакуль жа яны з’яўляюцца мастом паміж краінамі БУМ і вялікім светам — Еўропай , ЗША, Расіяй, — лічыць Пал Тамаш .

Працяг матэрыяла чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)