У 23 гады памерла актывістка руху дапамогі палітвязням

Многія з тых, хто браў удзел у маўклівых акцыях пратэсту 2011 года, ведалі яе як Дамініку. Яна была адной з тых, хто штодня быў каля турмы на Акрэсціна або жодзінскай турме, пакуль там адбывалі арышт палітычныя.

Група маладых людзей тады арганізавала забеспячэнне перадачамі асуджаных удзельнікаў акцый. Яна была там кожны дзень, з раніцы і да вечара.

Яе сапраўднае імя было Эльміра — Эльміра Левандоўская.

26 мая Эльміра памерла ад раку. Ей было 23 гады.

Сябры абяцаюць працягваць яе справу.

Глядзіце таксама:

Дамініка ў рэпартажы пра людзей, якія дапамагаюць рэпрэсаваным:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)