У 2007 годзе беларусы больш за ўсё абмяркоўвалі выказванні прэзідэнта

Еўрарадыё высветліла, якія навіны найбольш чыталі беларусы ў гэтым годзе. Як выявілася, сёлета больш за ўсё беларусаў цікавіла палітыка.

"Самыя папулярныя тэмы часта звязаныя з прэзідэнтам"

Журналіст “Белорусскай газеты” Віктар Марціновіч: “Як ні дзіўна, беларусаў вельмі цікавіць палітыка, магчыма, цікаваць менавіта з-за яе адсутнасці”.

Аляксандр Зайцаў, рэдактар “Беларускіх навінаў”: “Зразумела, хто ў нас іміджмэйкер, таму самыя папулярныя тэмы часта звязаныя з прэзідэнтам”.

Вялікую зацікаўленасць выклікалі прэс-канферэнцыі з удзелам прэзідэнта, якія ён праводзіў для беларускіх і расійскіх СМІ.

“Улічваючы тое, што Лукашэнка любіць на такіх прэс-канферэнцыях выдаваць шэраг “адкрыццяў” і ўздымаць даволі сенсацыйныя тэмы, такія мерапрыемствы выклікаюць жывы водгук у чытачоў”, - кажа Аляксандр Зайцаў, naviny.by.

Так, вельмі шырока абмяркоўваліся словы Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі мінскім журналістам, дзе ён сказаў, што апошні візіт прем’ер-міністра Беларусі ў Расію быў прыніжэннем і што сам прэзідэнт у Крэмль не паедзе і “на калена не ўстане”.

Артыкул "Я не паеду ў Крэмль і на калена не ўстану" стаў адным з самых папулярных на беларускім партале tut.by у гэтым годзе. Вось урывак з яго:

“Па словах Лукашэнкі, ён даў даручэнне прэм’ер-міністру Беларусі Сідорскаму “знайсці прэм’ера Расіі Фрадкова і даведацца дакладна, ці дадуць яны нам крэдыт”. “Наш прэм’ер мне кажа: не, там нейкія агаворкі. Тады я кажу, пакладзі слухаўку. Гэта не сярэдзіна 90-х. Выжывем”, - сказаў прэзідэнт Беларусі”.

Яшчэ большы ажыятаж выклікалі словы Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ ў кастрычніку. Цытуе прэзідэнта “Хартыя-97”:

“Я ўвогуле не разбіраюся ў спіртных напоях, - растлумачыў беларускі прэзідэнт. – Але я не кажу, што я не п’ю – як гэта прэзідэнт можа не піць? Дарэчы, раней выпіваў толькі з Ельцыным. А ён мне заўсёды: “Паважаеш – не паважаеш?” — прызнаўся А.Лукашэнка. — Ну, “напаважаешся” часам так, што адыходзіш пасля дзесяць дзён”.

"Мы прадказалі адстаўку Сухарэнкі задоўга да таго, як яна адбылася"

На сайце “Народнай Волі” самымі папулярнымі тэкстамі былі матэрыялы, якія тычыліся кулуараў органаў улады — гэта інфармацыя пра арышты, магчымыя адстаўкі, новыя прызначэнні. Кажа журналіст “Народнай волі” Святлана Калінкіна:

“Амаль за месяц да адстаўкі Канаплёва мы пісалі пра тое, што яна адбудзецца. Таму я лічу, што тут мы проста прадказалі гэтую адстаўку. Хаця спярша былі вельмі скептычныя каментары наконт нашай інфармацыі, нават вельмі дасведчаныя эксперты не маглі паверыць, што адстаўка Канаплёва адбудзецца.

Мы таксама прадказалі адстаўку Сухарэнкі задоўга да таго, як яна адбылася, і менавіта гэтая тэма мела найбольшы рэйтынг у гэтым годзе”.

Матэр'ялы пра візіт Пуціна былі найбольш чытанымі за апошнія дні

З падзеяў апошніх месяцаў найбольшую цікавасць вызывала калябеларуская тэма, звязаная з перадачай улады ў Расіі, з перспектывамі беларуска-расійскіх адносінаў. “У гэтым кантэксце ішлі матэрыялы пра візіт Пуціна ў Мінск, іх таксама было вельмі шмат і яны былі аднымі з самых чытаных за апошнія дні”, - кажа Аляксандр Зайцаў.

Калябеларускія падзеі апошніх дзён мелі вялікія рэйтынгі і на сайце “Хартыі 97” – гэта і сам візіт Пуціна ў Мінск, і перамовы, вынікі перамоваў, а таксама разгон дэманстрацыі “За незалежную Беларусь”.

Інтэрнэт становіцца генератарам навінаў

Падзеі апошніх дзён увогуле сталі вельмі папулярнымі. Паход беларускіх музыкаў у Адміністрацыю прэзідэнта выклікаў шквальную рэакцыю сярод чытачоў і вялікую колькасць каментароў. Каментары пасля станавіліся падставай для напісання новых навінаў.

Рэзкім крытыкам перамоваў паміж гнанымі музыкантамі і ўладай выступіў Мікалай Халезін, кіраўнік “Свабоднага тэатру”. Тэатр гэты ў Беларусі пераследуюць: ён шмат гастралюе па Еўропе, а на радзіме грае рэдка і ў падпольных умовах. Як мяркуе Мікалай Халезін, улады свядома раскалолі музыкаў, цытуе драматурга “Хартыя 97”:

“Гэта хвароба. Альбо музыкі абралі сабе лёс калабарантаў. Калі мне нехта патэлефануе і скажа: “Выступай!”, – паедзем арандаваць пляцоўку. Але ні з якай уладай я ня буду весці перамовы пра тое, ці можна мне выступаць, ці не. Бо гэта мой выбар, а ўлада тут ні пры чым”.

Феномен папулярнасці тэмы з музыкамі тлумачыць журналіст “Беларускай газеты” Віктар Марціновіч:

“Заўсёды вельмі цікавяць чытачоў і выходзяць у лідэры, не толькі ў гэтым годзе, але і ўвогуле, вострыя палемічныя сітуацыі, такія, як сітуацыя з “беларускімі музыкамі, якія пайшлі на паклон да Пралескоўскага”.

Мне здаецца, што беларускі чытач існуе ва ўмовах такога татальнага недахопу меркаванняў, што кожны раз, калі інтэрнэт узрываецца палемікай... Калі жыццё падкідвае такія сітуацыі, як з гэтым паходам, калі Інтэрнэт выбухае, калі літаральна кожны адчувае, што ён прачытаў ужо 3-4 меркаванні – гэта добра, гэта штосьці новае”.

Віктар Марціновіч мяркуе, што палеміка цяпер перамяшчаецца ў Інтэрнэт. Такім чынам, Інтэрнэт сам становіцца генератарам навінаў, а найбольш актыўна чытаюцца матэрыялы, якія кранаюць блогасферу і бяруць свой пачатак з Інтэрнэту:

“Скажам, сітуацыя каля Дзяніса Дзянісава, які на блогу абвясціў пра збор сродкаў на выплату задатку, а пасля быццам бы гэтыя грошы скраў. Было проста жахліва шмат увагі і каментароў. Магчыма, з-за таго, што сама сітуацыя пайшла з электроннага асяроддзя, і ўласна датычылася ўсіх блогераў. Таму ўсе блогеры палічылі за свой абавязак пачытаць гэты матэрыял і пракаментаваць яго. Блог-культура прывучае да каментароў”, - зазначае журналіст.

Сярод топавых тэмаў гэтага года – таксама тэма апошніх дзён: скарачэнне сацыяльных ільготаў. Яна прысутнічае ў Інтэрнэце з моманту абмеркавання законапраекта ў парламенце і да сённяшняга дня вельмі актыўна абмяркоўваецца на форумах і блогах.

Турбуюць чытачоў і эканамічныя падзеі, якія датычацца кожнага з нас, – падвышэнне цэнаў на прадукты, рост цэнаў на паслугі ЖКГ.

Беларускі чытач любіць і лёгкія навіны

Цешыць тое, што за палітыкай, адменай ільготаў і падвышэннем цэнаў беларускі чытач не забывае час ад часу і расслабляцца. Еўрабачанне і выступ Дзмітрыя Калдуна былі таксама вельмі папулярнымі тэмамі ў гэтым годзе.

Пра тое, што беларусы ўмеюць адпачываць, сведчыць і рэпартаж з нудысцкага пляжу на Мінскім моры журналісткі Анастасіі Зелянковай. Рэпартаж “Тут усе голыя і без рэгістрацыі” пабіў амаль усе рэйтынгі на сайце “Салідарнасці”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Дневник войны, глава 26. «Украинские военные в перерывах между боями успевают ухаживать за огородами. Самое популярное блюдо – борщ»

Шевроны для обязательной школьной формы дороже армейских. А что говорил Лукашенко?

Конвейер репрессий. Силовики разгромили квартиру матери блогера Мотолько. 14 новых политзаключенных. Год с момента задержания политолога Татьяны Кузиной. В «список террористов» КГБ добавлены Тихановский и Лосик

Баркоўскі: «Калі нам важна падтрымліваць людзей у бядзе, нам трэба гэта рабіць незалежна ад неадэкватных элементаў»

Конвейер репрессий. Мацкевич: «Режим в безвыходном положении». Против сотрудницы страховой компании в Минске возбудили уголовное дело за слив данных силовиков. Сапега попросила Лукашенко о помиловании

Интерн, вынужденный бежать из Беларуси: «Половина студентов еще в процессе обучения целенаправленно готовятся к отъезду»