Тышкевіч: Нармальны сілавы рэсурс можа абысціся без маскі-шоу, але ў сістэме Лукашэнкі такога няма
Палітолаг Ігар Тышкевіч — пра крызіс легітымнасці ў атачэнні Лукашэнкі і рэсурсы яго прыхільнікаў.
— Іх унутраная легітымнасць — гэта пэўная стабілізацыя ў краіне, але без гарантыяў захавання. На пачатку 2024-га (у лютым адбудуцца парламенцкія и мясцовыя выбры – С.) перад прыхільнікамі Лукашэнкі стаіць задача выхаду на больш-менш бяспечнае становішча, гарантаванне сваёй базы падтрымкі, а таксама выхад на новыя групы, – сказаў Тышкевіч на сваім ютуб-канале. – Апошняе так і не здолелі зрабіць, таму, дарэчы, актывізаваўся пошук падпісантаў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў, ютуба.
Эканамічны рэсурс прыхільнікаў Лукашэнкі пакуль знаходзіцца ў стане «без рыўкоў ды правалаў», кажа Тышкевіч. Расія і яе рынак разглядаецца як магчымасць, але таксама і як пагроза, бо любы «чых» расійскай эканоміка адбіваецца на беларускай.
— Што датычыцца сілавога рэсурса: вайна – вельмі моцны дэстабілізуючы фактар, дэмаралізуючы… Рэпрэсіі — гэта адно, але нармальны сілавы рэсурс можа абысціся без маскі-шоу, але ў сістэме Лукашэнкі такога няма.
Здавалася б, ёсць у рэжыму ў 2023-м рывок: стварэнне партыі «Белая Русь». Але далей не пайшлі, фактычна сістэму з некалькіх партыйных праектаў не стварылі. У 2024-м для іх будзе вельмі важна выйсці на новыя сацыяльныя ліфты.
На мясцовых выбарах спісы дэпутатаў фармуюць на ўзроўні райвыканкаму, аблвыканкаму. Тут цікава паглядзець, ці будуць там нейкія новыя людзі, лідары грамадскіх думак, няхай і пралукашэнкаўскі настроеныя, але тыя, хто раней не быў уцягнуты ў актыўную палітычную абслугу цяперашняй ўлады, – адзначыў Тышкевіч.
Ідэалагічна рэсурсу, па меркаванню палітолага, у прыхільнікаў Лукашэнкі няма.
— Назіраецца адсутнасць альтэрнатывы, вобразу будучыні, які б задаволіў значную частку насельніцтва. Для прыхільнікаў Лукашэнкі існуе цар, але што будзе, калі яго не стане, ніхто не ведае. Ідэалогіі ва ўсёй гэтай сістэме проста не існуе.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное