Общество
Вольга Хвоін, «Новы час»

Творы якіх беларускіх аўтараў можна лічыць бестсэлерамі?

Мы вырашылі пацікавіцца ў заснавальніка кнігарні «ЛогвінаЎ», выдаўца Ігара Логвінава пра літаратурную кухню: як гатуюцца беларускія раманы для замежнікаў і як беларускаму аўтару патрапіць да выдаўца.

— Ці маглі б вы вылучыць аўтара, творы якога можна назваць «бестсэлерамі»?

— Ёсць кнігі, якія мы рэгулярна друкуем дадатковым накладам. Напрыклад, кніга Алеся Белага «Наша страва». Гэта была першая беларуская кніга, якая займела падробку. Скандалы з «чорнымі накладамі» здараюцца ў Расіі, а для нашай краіны гэта было не тыпова, дзіўна.

Стабільна прадаюцца Бахарэвіч, Глобус, Арлоў, Акудовіч, Разанаў. Апошні поспех Марціновіча («Сфагнум» — аўт.) гаворыць пра тое, што ёсць інтарэс публікі, які мы не заўсёды можам задаволіць. За месяц было прададзена 500 экземпляраў — гэта прыклад добрай стратэгіі, піяру, часу, сітуацыі. Усё супала. Ёсць патрэба ў падобным лёгкім чытве.

Цалкам размову чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)