Тара Рэйд

Сказаць, хто па нацыянальнасці актрыса Тара Рэйд, досыць складана. Яе карані губляюцца дзесьці ў Ірландыі, Італіі, Францыі, Англіі і нават Венгрыі. Сваю тэлекар’еру Тара пачала яшчэ ў 6 год у дзяцячай тэлевіктарыне. Вядомасць жа актрысе прынесла карціна бартоў Коэнаў “Вялікі Лебоўскі”. Пасля былі “Гарадскія легенды”, “Амерыканскі пірог”, “Доктар Т”...

Нягледзячы на вялікую загружанасць у кіно, Тара яшчэ і паспявае трапляць у скандальныя гісторыі. Нездарма прыгажуня перыядычна “свеціцца” ў рэтынгах знакамітасцяў, якія вядуць самы нездаровы лад жыцця. Летась у гэтай намінацыі Тара саступіла хіба што толькі Пэрыс Хілтан.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)