Тандзі Ньютан

Англійская актрыса Тандзі Ньютан, вядомая ўсім па ролях у фільмах “Місія не можа быць выканана-2” і “Сутыкненне”, хутка можа заняць месца дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс — праўда, пакуль што толькі ў фільме Олівера Стоўна “W”. Тандзі яшчэ не дала качатковага адказу, аднак можна не сумнявацца, што ў выпадку згоды, Кандалізе Райс не прыйдзецца чырванець за свайго кінадвайніка.

Тандзі Ньютан, якая нарадзілася ў Зімбабве, здымаецца ў кіно з 1991 года. Яе зорнымі партнёрамі ў свой час былі Ніколь Кідман і Эдзі Мэрфі. А ў 2006-м брытанская кінаакадэмія назвала Тандзі Ньютан лепшай актрысай года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)