Сытуацыя вакол Бандарэнкі можа паўплываць на новыя санкцыі супраць Беларусі

Дэпутат Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч лічыць, што Эўразьвяз павінен узяць пад увагу сытуацыю Зьміцера Бандарэнкі пры прыняцьці рашэньня адносна новых эканамічных санкцыяў супраць Беларусі.

Бандарэнку, асуджанаму за падзеі 19 снежня 2010 году, 26 ліпеня зрабілі апэрацыю на хрыбце – пасьля гэтай апэрацыі патрабуецца рэабілітацыя і працяглы час пасьля яе выключаная ўсялякая праца, - Яцэк Пратасевіч пракансультаваўся з польскімі нэўрахірургамі, якія далі яму такое заключэньне на падставе мэдычных дакумэнтаў, што перадала сям'я Бандарэнкі, паведамляе Polskie Radio.

Польскія дактары прыйшлі да высновы, што накіроўваць Бандарэнку назад у турму альбо ў лягер пасьля такой апэрацыі нельга, гэта пагражае яму інваліднасьцю.

Лекары з СІЗА на Валадарскага запэўнілі жонку палітвязня Вольгу, што яе муж застанецца ў стацыянары столькі, колькі будзе патрэбна. Ёй таксама дазволілі ўбачыцца з мужам у 5-м шпіталі Менску. Паводле Вольгі, ён трымаецца даволі бадзёра, можа самастойна ўздымацца з ложка і крыху хадзіць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)