Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

Сёньня асудзяць маладзёвых актывістаў, затрыманых у Дзень незалежнасці

У судах гораду Менску адбудуцца суды над актывістамі моладзевага апазыцыйнага руху, якіх затрымала міліцыя 27 ліпеня — ў Дзень незалежнасьці. Сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслава Грышчэню будуць судзіць у судзе Ленінскага раёну. Хлопца затрымалі прэвэнтыўна на падыходзе да плошчы Незалежнасьці. У заплечніку знайшлі некалькі ўлётак з заклікам прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Беларусі.

Моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячорку затрымалі на вуліцы Мясьнікова, калі ён ішоў на плошчу Незалежнасьці. Яго адвезьлі ў міліцыю Заводзкага раёну. 10 знойдзеных улётак сталі падставай для складаньня пратаколу.

Трое сутак да суду хлопцаў трымаюць у турме на вуліцы Акрэсьціна.

Разам 17 моладзевых актывістаў знаходзяцца за кратамі. Сярод іх — Павал Севярынец, Зьміцер Хведарук, Аляксей Шэін, Аляксандар Чарнышоў, Валянцін Сакалоўскі ды іншыя. Усіх іх затрымалі напярэдадні акцыі 27 ліпеня. Палову зь іх абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы.

Сяржук Клюеў знаходзіцца ў інфэкцыйным шпіталі. Ён атруціўся турэмнай ежай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)