Общество

Сьвятар, якога выклікалі ў крымінальны вышук: «Я абавязаны называць зло па імені»

Нядаўна Вячаслаў Барок запісаў зварот да Папы Рымскага, у якім папрасіў пантыфіка зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Беларусі. На 1 сьнежня яго выклікалі ў крымінальны вышук, пiша Радыё Свабода.

Аб пазыцыі Каталіцкай царквы да таго, што адбываецца ў Беларусі, «Голасу Амэрыкі» расказаў адзін з самых актыўных у мэдыя сьвятароў, аўтар папулярнага ютуб-канала, беларускі ксёндз Вячаслаў Барок, пробашч рымска-каталіцкай парафіі Сьвятога Язафата Кунцэвіча (Расоны, Віцебская вобласьць).

Раней ён ужо пабываў на допыце ў Сьледчым камітэце.

«Мяне выклікалі ў якасьці сьведкі і прасілі растлумачыць, навошта мне патрэбен ютуб-канал, навошта мне патрэбны сацыяльныя сеткі, што я хачу данесьці да людзей. Адпаведна, я вымушаны быў патлумачыць: я сьвятар, я павінен прапаведаваць Божае Слова і шукаць людзей, якія могуць пачуць маю пропаведзь.

Я завёў ютуб-канал у пачатку гэтага году, а ў іншых сацыяльных сетках я разьмяшчаў пропаведзі і да гэтага і выказваўся на розныя тэмы».

«Але калі пачаліся пратэсты, вам захацелася выказвацца яшчэ больш актыўна і гаварыць з людзьмі?»

«Безумоўна. Як сьвятар я павінен праліваць сьвятло Слова Божае на тыя працэсы, якія адбываюцца ў сьвеце, і даваць маральную ацэнку тым ці іншым зьявам. А паколькі, калі пачаліся пратэсты, занадта відавочна праяўлялася зло, я проста быў абавязаны гаварыць пра гэта і называць зло па імені.

Мае парафіяне і самі задаюць мне пытаньні, просяць патлумачыць тую ці іншую зьява з пункту гледжаньня веры, Касьцёла.

Я рады, што Касьцёл не захацеў заставацца ўбаку, калі пачаліся мірныя пратэсты. Ён ідзе побач з кожным чалавекам і падтрымлівае яго на ягоным шляху, тлумачыць, як рабіць выбар, каб заставацца верным свайму сумленьню, каб заўсёды выбіраць дабро.

І Каталіцкая царква, у прыватнасьці, цяпер блізкая да сваёй паствы і народу. Гэта радуе мяне. Хоць за гэта даводзіцца і расплачвацца. Наш мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказваўся на гэтыя тэмы, я клікаў да сумленных выбарах, заклікаў людзей быць адкрытымі новага жыцьця, новай Беларусі, новых павеваў. І калі мітрапаліт заклікаў да дыялёгу, яго не пачулі – больш за тое, не пусьцілі ў сваю краіну, на Радзіму. Гэта поўнае бяспраўе.

Акрамя таго, Генпракуратура вынесла папярэджаньні тым сьвятарам, якія выказваліся ў падтрымку пратэстоўцаў і супраць гвалту: Юрыю Касабуцкі, генэральнаму вікарыю ў Менску, і айцу Сергію Лепіну, праваслаўнаму сьвятару. Абодва яны выказваліся з нагоды забойства Рамана Бандарэнка. Яны не заклікалі ні да якіх палітычных дзеяньняў, а толькі казалі пра тое, што нельга забіваць, і заклікалі да расьсьледаваньня, да праўды, казалі пра тое, што нельга зьнішчаць мэмарыялы.

Каталікі, праваслаўныя, пратэстанты — выступілі адзіным фронтам

Калі пратэсты толькі пачаліся, хрысьціяне — каталікі, праваслаўныя, пратэстанты — выступілі адзіным фронтам. Гэта вельмі цешыла — ніхто не захацеў застацца ў баку, калі людзей катавалі, калі над людзьмі зьдзекаваліся. Мы ўсе тады заклікалі спыніць гэта гвалт.

Але празь некаторы час афіцыйная Праваслаўная царква ў асобе мітрапаліта Веньяміна пайшла на дыялёг з уладай. Гэта ня дрэнна, што хто-небудзь хоча дыялёгу. Дрэнна тое, што, у падмурку гэтага дыялёгу ёсьць нейкая недаказанасьць. І дрэнна тое, што афіцыйныя прадстаўнікі Царквы заклікаюць да маўчаньня. У адной з эпархій сьвятарам забаранілі выказваць сваю думку.

У мяне ўзьнікае пытаньне: як гэта можна параўнаць з сацыяльным вучэньнем Праваслаўнай царквы? Ва ўсякім выпадку, можна зноў ставіць пытаньне аб унутраным расколе Праваслаўнай царквы, калі вышэйшыя герархі дамаўляюцца з уладай, а сьвятары на месцах хочуць прапаведаваць Божае Слова і заставацца верным Госпаду, Царкве і чалавеку — а ў гэтым выпадку ўжо немагчыма пайсьці на кампраміс і дамовіцца з уладай».

«Аднак ёсьць погляд, што царква павінна заставацца ўбаку ад палітыкі. Вас часта абвінавачваюць у палітызаванасьці?»

«Так, такое здараецца. Царква сапраўды не павінна ўмешвацца ў палітычныя справы, і я хачу падкрэсьліць, што я ня ўмешваюся ў палітыку: я не рэклямую палітычных партый, я не заклікаю ні за кога галасаваць – я проста прапаведую Божае Слова і сацыяльнае вучэньне Касьцёлу. Якая гэта палітыка, калі забіваюць людзей, калі ёсьць фальсыфікацыі? Гэта ня проста палітыка — гэта рэчы, якія тычацца нашага сумленьня, якія тычацца дабра і зла».

Сказаў бы Лукашэнку: «Павініся, у цябе занадта мала часу засталося»

«Калі ўявіць, што заўтра вы дзесьці сустрэнеце Аляксандра Лукашэнку, што вы яму скажаце?»

«Я б сказаў яму: «Павініся, у цябе занадта мала часу засталося. Жыцьцё даецца толькі адно, ты павінен прызнаць усе свае памылкі, ты ня маеш права ўтрымліваць незаконным чынам уладу, ты ня маеш права зьдзекавацца зь людзей, ты ня маеш права забіваць, кожны з нас павінен жыць паводле закону. І калі мяне выклікаюць у Сьледчы камітэт, то я ня супраць І калі мяне выклікаюць у Сьледчы камітэт, то я ня супраць адказаць перад законам, я не супраць таго, каб Сьледчы камітэт і Генпракуратура праверылі ўсе мае дзеяньні і выказваньні. Але толькі я заклікаю: тады і вы, Аляксандр Рыгоравіч, едзьце ў Гаагу і адкажыце перад законам».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(53)