Общество

Сяргей Пульша, Новы час

Свабода ў час чумы

Свет ужо не будзе ранейшым. Эпідэмія каронавіруса, падаецца, паставіла пад пытанне асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці. Пры гэтым у некаторых выпадках людзі адмаўляюцца ад іх добраахвотна.

Зразумела, маштаб панікі ў свеце такі, што некаторыя самастойна абмяжоўваюць сябе ў асноўных свабодах — напрыклад, свабодзе перасоўвання. Можна зразумець і краіны Шэнгенскай зоны, якія закрылі свае межы з-за ўспышкі каронавіруса ў Італіі. Базавыя дакументы ЕС аказаліся пад пагрозай.

Можна таксама зразумець і адмову ад свабоды мірных сходаў і збораў — каранцін ёсць каранцін. І наўрад ці знойдзецца шмат ахвочых ахвяраваць жыццём дзеля дэманстрацыі сваіх перакананняў.

У нашай краіне гэта выявілася ў тым, што спыніліся праймерыз адзінага дэмакратычнага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах і было скасаванае вулічнае святкаванне Дня Волі.

Але ў некаторых далёкіх ад дэмакратыі краінах улады скарыстоўваюць каронавірус як нагоду, каб «зацягнуць гайкі» і абмежаваць актыўнасць насельніцтва. Прыклад — Кыргызстан, дзе «ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі» ўведзена надзвычайнае становішча ў сталіцы Бішкеку і найбуйнейшых гарадах Ош і Джалал-Абад, а таксама ў прылеглых да іх раёнах.

Ва ўсіх гарадах уведзеная каменданцкая гадзіна, цяпер працоўным нельга звольніцца па ўласным жаданні без паважлівых прычын. Забараняецца правядзенне відовішчных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў, а таксама забастовак, сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетаў.

Уводзіцца кантроль за СМІ, якія «могуць выкарыстоўвацца для нагнятання сітуацыі», прынятыя асаблівыя правілы карыстання сувяззю, абмяжоўваецца рух транспарту.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(11)