Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі ў журналіста «Белсата» транспарант «Дзе мама Колі?» (дададзена)

У кватэры журналіста незалежнага тэлеканала «Белсат» прайшоў ператрус. Як паведаміў «НН» прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук, супрацоўнікі КДБ з’явіліся да Алеся Баразенкі, а 6-й раніцы. Вобшук ішоў да 7.30.

Быў канфіскаваны асабісты нотбук журналіста, а таксама транспарант «Дзе мама Колі?». Момант вымання транспаранта кадэбісты знялі на відэа.

Баразенку забралі на допыт. Дамоў ён з яго не прыехаў. Даслаў смс-паведамленне: «Мяне бяруць, патрэбны адвакат». Міхась Янчук мяркуе, што журналіста маглі затрымаць у якасці падазраванага па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

P.S. Пасля допыту Алеся Баразенку адпусцілі. З яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Адваката на допыт так і не дапусцілі. Аргументавалі гэта тым, што Баразенка праходзіць як сведка, таму адвакат нібыта не патрэбны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)