«Сумняюся ў справядлівасці суда»

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракаментавала смяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву.

«Найперш яшчэ раз хачу выказаць спачуванне ўсім блізкім ахвяраў, усім пацярпелым у выніку бесчалавечнага, жудаснага тэрарыстычнага акту 11 красавіка ў Мінску. Я безумоўна перакананая, што арганізатары і выканаўцы гэтага злачынства павінны быць пакараныя.

Але я, як і многія ў Беларусі і за яе межамі, сумняюся ў здольнасці цяперашняй лукашэнкавай сістэмы правесці аб’ектыўнае следства. Не выклікае ніякага даверу і лукашэнкаўская судовая сістэма. Я сумняюся ў яе справядлівасці.

Як дзейнічае следства і якія рашэнні прымае суд у сучаснай Беларусі, мы бачылі на прыкладзе так званай справы 19 снежня, калі людзі былі адпраўленыя за краты толькі за тое, што спрабавалі выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права на змену ўлады. Я далучаю свой голас да галасоў заходніх палітыкаў і праваабаронцаў, якія сёння патрабуюць скасаваць смяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)