Общество

Судаленка: Лукашэнка з арбузамі парушыў працоўнае заканадаўства

У Беларусі ёсьць нормы падыманьня цяжараў для жанчын. А кавуны ў Лукашэнкі раней заважвалі і па 10 кіляграмаў, адзначае Радыё Свабода.

29 жніўня прэс-служба прэзыдэнта апублікавала відэа. На ім дзяўчаты са службы пратаколу прэзыдэнта зьбіраюць разам з Аляксандрам Лукашэнкам ураджай кавуноў. Ня кожны кавун зь лёгкасьцю падымае і сам Лукашэнка (рост каля 180, вага ня менш за 100 кіляграмаў). Дзяўчаты на відэа перакідаюць кавуны адна адной, закідаюць у кузаў, а адна нават носіць па два кавуны.

Ці ня шкодзіць гэта ўсё жаночаму здароўю?

Арбузный батальон Лукашенко: кто эти девушки?

Што кажа закон

Міністэрства аховы здароўя вызначыла гранічныя нормы падыманьня і перамяшчэньня цяжараў жанчынамі. Яны прапісаныя пастановай ад 13.10.2010 № 133. Нормы расьпісаныя такім чынам:

Падыманьне і перамяшчэньне цяжараў пры чаргаваньні зь іншай працай (да 2 разоў на гадзіну) — 10 кг

Пад’ём і перамяшчэньне цяжараў пастаянна на працягу працоўнай зьмены — 7 кг

Сумарная сума грузаў, якія перамяшчаюцца на працягу кожнай гадзіны змены:

З працоўнай паверхні — да 350 кг

З падлогі — да 175 кг

Пры гэтым удакладняецца, што адлегласьць, на якую перамяшчаецца груз уручную, не павінна перавышаць 5 мэтраў, а вышыня падыманьня грузу абмяжоўваецца 1 мэтрам, а з працоўнай паверхні — 0,5 мэтра.

Што думае праваабаронца

«На апублікаваным відэа мы бачым кавуны, вагой нашмат большыя, чым 7 кіляграмаў. Мы бачым, як кволыя дзяўчаты іх падымаюць, пераносяць нават па два ў руках і кідаюць іх на вышыню ў грузавы кузаў. Нават калі ўзяць сярэднюю вагу кавуна 5–7 кіляграмаў, і пры ўмове, што 10 дзяўчат разам з прэзыдэнтам сабралі 20 тон кавуноў, выходзіць па 2 тоны на чалавека. Каб не парушаць вызначаную Мінздароўя забарону на 175 кг у гадзіну, уборкай трэба было займацца ня менш як 12 гадзін. Гэта безь перапынку і адпачынку», — кажа праваабаронца Леанід Судаленка. Ён часта абараняе інтарэсы працоўных у судах.

Удакладніць, колькі важаць кавуны ў гаспадарцы Лукашэнкі, не ўдалося. На адным з папярэдніх відэа з уборачнай на прэзыдэнцкіх палях кавуны такіх памераў заважвалі па 10 кіляграмаў.

«Калі работнік лічыць, што наймальнік парушае яго працоўныя правы, ён мае права зьвярнуцца да дзяржаўнай інспэкцыі па працы ці наўпрост у суд са скаргаю, каб быў зафіксаваны выпадак такога парушэньня. Калі гэта будзе пацьверджана, можна патрабаваць датэрміновага звальненьня з працы з выплатай на карысьць работніка трох сярэднямесячных заробкаў», — кажа Судаленка.

«Работнік-жанчына мае законнае права адмовіцца ад той працы, якая ёй забароненая заканадаўствам», — мяркуе праваабаронца.

Разговорчики в сети: «Персонаж Челентано колол дрова, а у нас кое-кто на арбузах расслабляется»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)