Анастасія Зелянкова
Суд над Кастусём Лукашовым адбудзецца 15 лютага

Суд над Кастусём Лукашовым прызначаны на 15 лютага. Пра гэта “Салідарнасці” паведаміў ягоны брат Вячаслаў Сіўчык.

— У мяне няма ніякіх ілюзій наконт рашэння суда, — адзначае Вячаслаў Сіўчык. — Кастусь Лукашоў — ніякі не злачынца, а ягоная справа палітычна матываваная.

Нагадаем, Лукашова затрымалі 19 снежня мінулага года па абвінавачанні «ў супраціўленні міліцыі». Яму інкрымінуецца наезд на аўтамабіле на супрацоўніка міліцыі летась 29 сакавіка. У той дзень Лукашоў забіраў свайго брата Вячаслава Сіўчыка з бальніцы, калі невядомыя ў цывільным спрабавалі затрымаць палітыка. З дапамогай брата Сіўчыку ўдалося пазбегнуць арышту. Аднак праз дзевяць месяцаў арыштавалі самого Кастуся Лукашова.

Справа Кастуся Лукашова будзе разгледжана судом Ленінскага раёна 15 лютага, у 10.30.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)