Общество

Студэнты БДЭУ: На Акрэсціна завезлі навучэнцаў з інваліднасцю і цукровым дыябетам

Студэнтаў затрымалі раніцай 1 верасня.

Затрыманні на вуліцах Мінска

Студэнты БДЭУ паведамляюць, што ранкам каля галоўнага корпусу ўнівэрсытэту «людзі ў цывільным» затрымалі навучэнцаў, сярод якіх ёсьць людзі з інваліднасьцю і шэрагам хранічных захворваньняў. Паводле апошняй інфармацыі, іх алвезлі на Акрэсьціна, паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабоды.

У адной зь дзяўчат цукровы дыябэт. Ёй патрэбен укол інсуліну і ежа. Ніякай інфармацыі пра яе не даюць. У іншага затрыманага — астма.

Нагадаем, што 1 верасня ў Мінску і шэрагу гарадоў краіны прайшлі акцыі пратэсту студэнтаў, якія суправаджаліся затрыманнямі ўдзельнікаў маршаў, а таксама журналістаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(13)