Студэнт Міхайлаў падрабязна расказаў пра супрацоўніцтва з КДБ
Уладзіслаў Міхайлаў — студэнт-каліновец, які прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ, пагадзіўся даць нашаму радыё інтэрвію. Раней Уладзіслаў паведаміў польскім СМІ, што ён — агент беларускага КДБ, які працаваў пад мянушкай “Вэктар”.
Міхайлаў: “Яны добра згулялі ў тым пляне, што ведалі, што для мяне ўнівэрсытэт мае значэньне, як бы ні было. Але атрымалася так, што чым далей, тым больш я заганяў сябе ў кут. Кінуць усё і пайсьціў у войска... Я сябе не апраўдваю, але па-філязоўску гляджу на ўсё пасьля таго, што здарылася...
Кожная краіна мае свае спэцслужбы, і выбар цяжкі ў чалавека — супрацоўнічаць зь імі альбо не. Асабліва ці супрацоўнічаць са супэцслужбамі дыктатарскай дзяржавы, якая ніяк не шануе правы асобы. Я для сябе зрабіў выснову, што не”.
Читайте еще
Избранное