Сто мінчукоў у чарзе па малако (фотафакт)

Жыхары Мінска шторанак выстройваюцца ў шматметровыя чэргі па «сацыяльныя» малако і смятану — тавары, цэны на якія часткова рэгулююцца дзяржавай. Але знайсці такія прадукты ў крамах складана.

Рэч у тым, вытворцам нявыгадна прадаваць тавар па вызначаных цэнах, таму яны акуратна абыходзяць патрабаванні.

Напрыклад, літр пастэрызаванага малака без напаўняльнікаў павінен каштаваць не больш за 2 320 рублёў. А прадпрыемствы пачынаюць прадаваць упакоўкі па 0,9 л, на якія абмежаванні не распаўсюджваюцца. Ці дадаюць у малако карысныя рэчывы, каб не рабіць тавар «без напаўняльнікаў». У выніку чэргі ахвотных набыць танныя прадукты збіраюцца каля крамаў яшчэ перад адкрыццём. «Сацыяльнага тавара», якога завозяць мала, хапае не ўсім.

На фота — каля ста мінчукоў у чарзе ў раёне Чыжоўка. Большасць з іх — пенсіянеры. Людзі прыходзяць да крамы ўжо а 5-й раніцы. Тое самае робіцца ў іншых раёнах Мінска: пенсіянеры даведзеныя беднасцю да роспачы.

Колькі павінны каштаваць «сацыяльныя тавары»?

Малако (1 л, з тлустасцю 3,5%) — 2 320 рублёў

Кефір (1 л, 3,5%) — 2 340 рублёў

Смятана (1 л, 25%) — 9 310 рублёў

Аржаны хлеб (апроч заварных сортаў) — 1 260 рублёў

Свініна (мясакосны паўфабрыкат, 1 кг) — 28 980 рублёў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)