Статкевічу ўсталявалі на «хіміі» падслухвальную прыладу

Супрацоўнікі Пухавіцкага раённага аддзялення КДБ усталявалі ў памяшканні, дзе працуе палітвязень, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, падслухвальную прыладу.

Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў Мікалай Статкевіч, які адбывае ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна Менскай вобласці пакаранне ў выглядзе абмежавання волі за арганізацыю масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму.

“Нядаўна яны прыехалі, выклікалі брыгаду сувязістаў і тыя правялі ў каморку, побач з якой я працую, тэлефонную лінію і ўсталявалі мікрафон. З-за гэтага тэлефонная лінія ў вёсцы Блонь і наваколлях будзе ўвесь час занятая, але супрацоўнікам КДБ, мабыць, на гэта напляваць. Ім галоўнае ведаць, аб чым гаворыць Статкевіч”, — сказаў палітвязень.

Паводле Мікалая Статкевіча, дзеянні спецслужбаў яго не збянтэжылі. Зараз ён громка слухае класічную музыку або ўключае на ўсю моц радыёпрыёмнік, наладжваючы яго на радыё “Свабода”. “Хай слухаюць, адукоўваюцца. Як яны могуць займацца такім глупствам, у той час як у той жа вёсцы Блонь дагэтуль не знойдзеныя забойцы забітай год назад 14-гадовай дзяўчынкі? Замест таго, каб займацца барацьбой са злачыннасцю, яны праслухоўваюць мяне...”, — абураецца Мікалай Статкевіч.

Ва ўсталяванні падслухавальнай прылады Мікалай Статкевіч бачыць відавочны плюс. Зараз, па ягоных словах, вельмі шумныя “хімікі” баяцца падвышаць голас у памяшканні, дзе працуе Статкевіч, і там, нарэшце, усталявалася доўгачаканая цішыня.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)