«Стасункі Мінска і Масквы — найлепшы серыял»
То любяцца, то сварацца, то заміраюцца, то б’юцца — а вынік нікому не вядомы да самай апошняй серыі.
Дзякуючым доўгім выходным, тыдзень прайшоў даволі ціха і мірна. Адны бавілі час на агародах, другія завіслі ў чэргах на мяжы з Літвой ды Польшчай, трэція аддавалі пашану памерлым сваякам на могілках, чацвёртыя ратаваліся ад дажджоў і холаду пад коўдрамі ды папівалі гарачую гарбату.
І толькі нястомнае КДБ, дбаючы пра дзяржаўныя справы, працягвала шукаць ворагаў. І знайшло — пад арышт адправілі трох грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія падазраюцца ў дачы хабару. Навіна, падаецца, не топавая, калі б не факт, што днямі тое самае КДБ арыштавала кіраўніка «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава і намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына — і якраз за атрыманне хабараў ад расійскіх грамадзян. Зрэшты, пакуль КДБ не пракаментавала, ці звязаныя гэтыя эпізоды між сабой.
Праўда, што да Андрэя Уцюрына, дык многія лічаць: «атрыманне хабару» — гэта ўсяго толькі прыкрыццё сапраўдных прычын. Вядомы расійскі журналіст, кіраўнік «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў выказаў меркаванне, што Уцюрына, які з 1995 па 2007 год працаваў у Службе аховы Аляксандра Лукашэнкі, апошнія 7 гадоў з якіх — на пасадзе кіраўніка Службы бяспекі, арыштавалі паказальна.
Мэта — прадэманстраваць Крамлю, што ўсе сувязі высокіх чыноўнікаў з Масквой трымаюць пад кантролем, што пра любыя іх рухі кіраўніку Беларусі добра вядома. Акрамя гэтага, арышт Уцюрына — гэта і сігнал беларускай палітычнай эліце. Маўляў, будзеце шушукацца з Масквой, тым больш напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, — сядзеце на нары побач з Уцюрыным, які б высокі статус ні займалі.
Працяг артыкула чытайце тут.
Читайте еще
Избранное