Политика
Анастасія Зелянкова

Старшыня Партыі БНФ збіраецца ў адстаўку

Як стала вядома “Салідарнасці”, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі плануе пакінуць сваю пасаду. Калі гэта адбудзецца і якім будзе сцэнар абрання новага кіраўніка, стане вядома ў суботу, 17 студзеня, на пасяджэнні сойма

Пра сваё жаданне сысці з пасады старшыні Лявон Баршчэўскі заявіў яшчэ на мінулым сойме. Прычынай такога рашэння было названа жаданне больш актыўна ўключыцца ў барацьбу на пост кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ. Усе падрабязнасці працэдуры свайго сыходу старшыня абяцаў агучыць на наступным сойме, гэта значыць, заўтра 17 студзеня.

“Салідрнасць” паспрабавала даведацца ў Лявона Баршчэўскага, калі ён усё ж такі плануе пакінуць сваю пасаду.

— Пра гэта яшчэ рана гаварыць, — адрэзаў кіраўнік партыі.

— Але ж вы збіраліся прадставіць свой план ужо заўтра на сойме?

— Вось заўтра і паглядзім.

Сцэнар змены кіраўніка партыі можа мець некалькі варыянтаў. Так, напрыклад, Баршчэўскі можа не спяшацца зараз пакідаць сваю пасаду, а прызначыць праз некалькі месяцаў выбары новага кіраўніка і ўласнаручна перадаць яму ўладу. У выпадку, калі старшыня прыме рашэнне сысці адразу, выконвыючым яго абавязкі можа стаць былы кіраўнік партыі Вінцук Вячорка, які зараз з’яўляеца першым намеснікам старшыні. Сярод магчымых тэрмінаў бліжэйшых перавыбараў кіраўніка называюць май і чэрвень.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)