Общество

Стала вядомая прычына звальнення дырэктаркі Музея Янкі Купалы

Гэта прынцыповая пазіцыя. Такім чынам, гэтае звальненне па палітычных прычынах.

У 2017 дырэктарка Алена Ляшковіч была прызнана «Чалавекам года ў сферы культуры»

Кіраўнік адной з вядомых у Беларусі культурных устаноў была звольнена з пасады 4 студзеня. Як паведамілі Reform.by крыніцы з музейных колаў, прычынай адстаўкі Алены Ляшковіч стала яе прынцыповая пазіцыя — экс-дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па надуманых «палітычных» прычынах.

Яшчэ ў мінулым годзе імя дырэктаркі Музея Янкі Купалы, як і іншых спецыялістаў у музейнай сферы, прагучала ў вядомым тэксце Андрэя Мукавозчыка, апублікаваным у Sb.by. Як і іншых кіраўнікоў музейных устаноў яе выклікалі для размовы ў ведамства культуры, дзе спадарыня Алена і выказала сваю пазіцыю. Кіраўнік адмовілася звальняць людзей, паведамілі крыніцы.

Гэтаксама для ўсіх не быў сакрэтам той факт, што журналістка Наталля Лубнеўская, лаўрэатка прэміі Free Media Awards, з’яўляецца нявесткай Алены Ляшковіч. Гэты момант таксама мог адыграць сваю ролю, не выключаюць крыніцы.

Дырэктарцы дазволілі дапрацаваць да канца года, а потым звольнілі па ініцыятыве наймальніка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(28)