Общество

Звольнілі дырэктарку музея Янкі Купалы, якая працавала там 15 год

Пра прычыны звальнення нічога не паведамляецца. Раней яе імя фігуравала ў пасквілі прапагандыста Андрэя Мукавозчыка.

Дырэктар літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч звольненая са сваёй пасады 5 студзеня, паведамляе Наша Нiва.

Алена Ляшковіч нарадзілася ў Вілейскім раёне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, працавала ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культпрасветработы, затым у Інстытуце праблем культуры.

Ляшковіч узначаліла музей у 2007 годзе. Пад яе кіраўніцтвам быў рэалізаваны шэраг цікавых праектаў, абноўлена экспазіцыя музея. У прыватнасці, да 130-годдзя з дня нараджэння Купалы з'явілася экспазіцыя «Шляхі».

Пры ёй у экспазіцыі музея з'явіліся мультымедыйныя магчымасці: тэматычныя кліпы ў 3D-фармаце, віртуальныя экскурсіі па філіялах музея.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(20)