Политика

Справу Севярынца вылучылі асобна і рыхтуюць да перадачы ў суд

У нядзелю зранку маці зняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца паведаміла пра чарговы атрыманы ліст ад сына, датаваны 23 лютага. Павал піша: «Справу маю вылучаюць асобна і рыхтуюць для перадачы у суд. Неўзабаве будзем знаёміцца з матэрыяламі».

Гэтыя звесткі Таццяна Севярынец спрабуе спраўдзіць у адваката сына Паўла Сапелкі, аднак звязацца з ім пакуль не атрымалася, паведамляе прэс-служба БХД. Таццяна Яўгенаўна вельмі турбуецца, ці перадаюць сыну перадачы, бо ўжо ў другі ліст запар Павал згадвае пра зубную шчотку, ў той час як яшчэ 16 лютага яна перадала яму ў перадачы ажно дзве.

Нагадаем, Павал Севярынец быў затрыманы позна ўвечары 19 снежня 2010 года ў Мінску пасля падзеяў на Плошчы Незалежнасці. Ён утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Палітык з’яўляецца абвінавачаным па артыкуле 293 КК ч.1 і ч.2 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)