Справу Алеся Пушкіна «пра крупнік» закрылі, пацярпелыя не выказалі прэтэнзій

Суд пакараў мастака вялікім штрафам.

— Тая ж суддзя ў Крупскім раене, якая звычайна судзіць мяне, асудзіла мяне па артыкуле 12.27 КаАП, — расказаў карэспандэнту "НН" мастак. — У выніку, я выплачу вялікі штраф за самагонаварэнне.

Пацярпелыя адмовіліся ад прэтэнзій да Алеся Пушкіна, таму крымінальную справу на яго не заводзілі. Цяпер ен змог забраць канфіскаваныя ў яго рэчы — уласна сам крупнік, бакі і іншае.

Па словах Пушкіна, ен "легка аддзелаўся" — па крымінальным артыкуле ен мог бы атрымаць год арышту альбо два гады "хіміі".

— Дзяўчынка Ганна, якая найбольш пацярпела, ужо пайшла ў школу, — кажа мастак. — Яе маці выходзіць на працу, другая дзяўчына ўжо выйшла на працу. Ганна прайшла рэабілітацыю ў Аксакаўшчыне. Справа завершаная, цяпер я буду асэнсоўваць той урок, які атрымаў ад жыцця. Я паставіўся да прыгатавання крупніка халатна, забыў, што спірт — як бензін.

Нагадаем, што 6 ліпеня падчас святкавання Купалля ў сядзібе мастака Алеся Пушкіна тры чалавекі атрымалі апекі, калі гаспадар гатаваў традыцыйны крупнік. Ен заліў спірт у бутлю, што знаходзілася на вогнішчы.

Пацярпелыя атрымалі апекі 1-3-й ступені.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)