Общество
Кирилл Иванов

«Сотни, сотни голосов на дому»

«Салідарнасць» прочитала, о чем после 20.00 в воскресенье пишут в соцсетях наблюдатели, следящие за подсчетом голосов.

Алесь Бяляцкі

«11 верасьня. 20.15.

Вывалiлi скрыню з бюлетэнямi парярэдняга галасаваньня. Лiчаць усе сябры камiсii. Затым сакратарка камiсii сабрала лiчбы ва ўсiх сябраў камiсii, агучаныя ей шэптам цi напiсаныя на аркушы. Асобны падлiк не праводзiўся. Затым падлiчылi галасаваньне на даму, зьмяшалi iх з папярэднiм. Затым вывалiлi дзьве скрынi з апошняга дня галасаваньня i зноў зьмяшалi з папярэднiмi. Празрыстасьць падлiку агульнай колькасьцi бюлетэняў проста нулявая. На маю заўвагу старшыня адрапартаваў: «Такое палажэньне. Ня мы прыдумалi гэта».

20.45. Камiсiя паставiла шыльдачкi з прозьвiшчамi кандыдатаў, а таксама «несапраўдныя» i «супраць усiх» i пачаўся адначасовы калектыўны расклад бюлетэняу. У iм бяруць удзел 10 сяброў камiсii. 7 назiральнiкаў сядзяць насупраць у 4-х метрах ад сталоў з бюлетэнямi.

Затым пайшоу падлiк. Лiчаць усе дзесяцяра, кожны «свайго» кандыдата. На просьбу хаця б агучыць падлiчаныя сябрамi камiсii бюлетэнi старшыня бадзера адрапартаваў: «Мае права абвяшчаць лiчбы старшыня камiсii цi сакратар».

Сакратарка абыйшла ўсiх сябраў камiсii i цiхутка запiсала вынiкi падлiку з напаўголасу. Сядзiць зараз за сталом, складае на калькулятары. Што складае—хто яго ведае».

Ягор Марціновіч

«Пасля істэрыкі праўладнай назіральніцы мяне-такі выгналі з майго ідэальнага ўчастка. Але мяркуючы па стосіках, перамагае Канапацкая ад АГП».

Яўген Скрабутан

Зельва, участок №62. Фото facebook.com/skrabutan

«Бародзіцкі ўчастак #55 (Зельва) пахваліўся аж 415-цю замовамі выяздной скрыні! Праўда, гэта некалькі вёсак на даволі вялікай адлегласці. На 18.00 было 678 галасоў з 1102 зарэгістраваных жывых выбарцаў».

Siarhiej Salash (Борисов)

«Сотнi, сотнi галасоў на даму».

Alaksandar Kapucki

«Зноў «на ліцо» махінацыі з бюлетэнямі з датэрміновага галасаваньня. На 60-й дзялянцы Маладзечанскай сельскай акругі на датэрміновым галасаваньні за кандыдата ад улады прагаласавала 86%, а ў дзень галасаваньня — толькі 33 %. Затое супраць усіх у дзень галасаваньня — 21%, а на датэрміновым толькі 3%. Для таго яно і прыдумана датэрміновае галасаваньне, каб загнаць (а то і намаляваць) як мага больш людзей і за кошт гэтага выцягнуць праўладнага».

Денис Васильков (Могилев)

Фото facebook.com/vasilkov

«На участке 785 душ. 503 досрочка. В день выборов 67. И 20 душ на дому. К участку приписан медколледж. Угадайте профессию кандидата элегантно набравшего 279 голосов».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)