Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Сочынскі ваяж і мора праблем

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна, якія доўжыліся пяць гадзін, дый яшчэ некаторы час на яхце, падалей ад чужых вачэй, выклікалі багата здагадак, разваг і тэорый у палітолагаў і экспертаў. Паколькі пра вынікі, як гэта заведзена апошнім часам, прэсе не паведамлялі, то прастор для чутак і версій — папросту велізарны.

Ілюстрацыйная выява

Нехта кажа, што Пуцін «злівае» Лукашэнку, нехта — што, наадварот, падтрымлівае. Некаторыя мяркуюць, што Расія блізкая да інкарпарацыі Беларусі, іншыя — што ёй такі «праблемны актыў» і дарма не трэба.

 І гэтак далей і далей. Усе чамусьці думаюць, што два кіраўнікі вырашалі лёсавызначальныя пытанні і абмяркоўвалі сусветныя праблемы. А на самой справе ўсё можа быць зусім не так.

Вось, напрыклад, пісалі мы ў мінулым аглядзе, што з-за скандалу з рэйсам «Ryanair» беларускія банкі аказаліся адрэзаныя ад крыніцы наяўных долараў, паколькі бралі іх на хабах Еўропы. Няма самалётаў — няма дастаўкі валюты.

Значыць, трэба шукаць іншыя шляхі. Таму Пуцін і Лукашэнка маглі размаўляць пра тое, як атрымаць наяўныя долары праз адпаведныя банкаўскія структуры ў Маскве.

Да таго ж, Беларусі трэба выплачваць крэдыты, якія намінаваныя, у асноўным, у валюце. Між тым, у структуры нашых золатавалютных рэзерваў прыкладна палова — гэта манетарнае золата, у тым ліку залатыя зліткі. А калі на пагашэнне крэдытаў будуць выдаткоўвацца ЗВР, то гэтыя зліткі трэба недзе прадаць.

Самалёты, зноў жа, не лятаюць: дзе прадаць золата, куды яго везці? Ці можна тое зрабіць у Маскве, ці дае на гэта дазвол Пуцін?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(11)