«Слухай праўду!» Грыбалёва, Хаменка і іншыя вядомыя выканаўцы запісалі песню-заклік да ўсіх беларусаў

Песня заклікае народ «смялей шукаць да шчасця шлях».

Выканаўцы – Ларыса Грыбалёва, Яўген Чалышаў, Алег Хаменка, Таня Булаўкіна, Рыгор Лайкоў, Андрэй Маркуц і Вікторыя Расолька.

Яны спяваюць пра тое, «што толькі слабы баіцца змены, каб не згубіць свой сціплы дах», пытаюцца «навошта табе жыццё без мары» і натхняюць «жах перамен заціснем у нервах і панясем свой бела-чырвоны сцяг».

— Скажу шчыра: ужо абрыдла баяцца, — сказаў у інтэрв’ю Свабодзе лідэр гурту «Харлі», які прыняў удзел у праекце, Яўген Чалышаў. — Па-першае, мы не разумеем, чаго мы баімся. Баімся кагосьці зьверху, што патэлефануе нехта з аддзелу ідэалёгіі і пачне чытаць мараль, або што цябе здымуць з канцэрту.

Колькі ўжо можна. Ва ўсяго ёсьць нейкая мера і чаша цярпеньня ў многіх перапоўненая. Страх прыгнятае, выядае знутры. Лепш я выкажуся, а потым хай будзе тое, што будзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(87)