Политика

Алег Новікаў, Новы час

Словы Пуціна пра «рускія землі»: пагроза вайной або проста піяр?

«Пры стварэнні Савецкага Саюза некаторыя рэспублікі, якія ўвайшлі ў яго склад, атрымалі велізарную колькасць расійскіх земляў», — заявіў Пуцін 21 чэрвеня.

Фота ria.ru

Пра якія «землі» ідзе гаворка, і ці збіраецца Масква паспрабаваць іх вярнуць? З гэтым намагаецца разабрацца грамадскасць краін СНД.

Дзеля праўды трэба адзначыць, што на наступны дзень кіраўнік прэс-службы Крамля паспрабаваў супакоіць суседзяў. «Расія не мае тэрытарыяльных прэтэнзій да суседзяў, — заявіў Пяскоў. — Ён (Пуцін) гаварыў не пра падарункі. Ён казаў пра раней дапушчаныя сістэмныя памылкі ў Канстытуцыі, якія не прадугледжвалі цэлы шэраг сітуацый».

Аднак падобна на тое, што было ўжо позна.

— Гэта (словы Пуціна) — фактычна простая пагроза вайной былым савецкім рэспублікам. У Грузіі, Малдовы і Украіны частку тэрыторый ужо дэ-факта адабралі. Эстоніі, Латвіі, Казахстану, Беларусі — падрыхтавацца. Будуць спрабаваць з’есці поўнасцю або па кавалках, — мяркуе расійскі ліберал Ігар Эйдман.

Самая эмацыйная рэакцыя, натуральна, ва Украіне, якая ўжо шосты год змагаецца з Масквой за Данбас. Украінскія нацыяналісты пабачылі ў тэзісах Пуціна анонс хуткага аднаўлення гарачай фазы канфлікту на Усходзе.

— Пагадзіўся з усімі, хто напісаў, што вайна будзе. Будзе. Ён адчуў беспакаранасць пасля незаконнай анексіі Крыма, а таксама акупацыі часткі Данбаса. Яго гэта асабіста не закранула наогул ніяк, — напісаў у якасці рэакцыі былы спікер «Правага сектару» Браніслаў Бяроза.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(27)