«Швейцарскі суд даў добры стымул усім тым, хто хоча парваць са злачыннай дзейнасцю, пакаяцца і ўцячы»

Лідары меркаванняў — пра апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму.

Юрый Гараўскі, архіўны здымак DW

Журналіст, медыяменеджар Андрэй Дынько:

Апраўдальны прысуд Гараўскаму: нам такое правасуддзе нязвыклае, але гэта і ёсць такое правасуддзе, за стварэнне якога ў Беларусі людзі ахвяруюць сваёй свабодай і жыццём.

Апраўдальны прысуд былому спецназаўцу Паўлічэнкі выклікае ў многіх неўразуменне. Мы прывыклі, што суд — гэта каб узаконьваць прысуды, якія фактычна загадзя выносяцца пракурорамі. Калі ты папаў у беларускі суд, то не спадзявайся на апраўданне, так не бывае. Пракурор сказаў, што вінаваты, значыць, вінаваты. І тым больш, калі чалавек сам прызнаўся, што ён удзельнічаў, бачыў, як расстрэльвалі. Але тут — сапраўдны суд.

Тлумачачы прысуд, суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя знікненні». «Гэтыя факты не павінны выклікаць сумненняў». Але «Юрый Гараўскі, магчыма, служыў у САХРы, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца незразумелай». 

Юрысты ўдакладняць, ці гаворка пра тое, што суд палічыў, што Гараўскі нават калі ўдзельнічаў, то не ведаў, чым скончыцца затрыманне і канваіраванне Захаранкі, Ганчара, Красоўскага. Ëн атрымаў загад затрымаць — ён затрымаў. Але не ведаў, што іх будуць забіваць.

А можа, рэч у іншым — што швейцарскае заканадаўства не дазваляла прыцягнуць Гараўскага да адказнасці па больш сур’ёзным крымінальным артыкуле — за забойствы ці саўдзел у іх, бо расправы над лідарамі апазіцыі адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

Таму судзілі экс-сілавіка за датычнасць да «шматлікіх выпадкаў знікнення», а па гэтых абвінавачваннях — гвалтоўным выкраданні людзей і ўвядзенні правасуддзя ў зман, не было падстаў для асуджэння Гараўскага. Пачакаем тлумачэння юрыстаў.

Але што адназначна — і Алесь Бяляцкі, і Віктар Бабарыка, і тысячы праведнікаў сядзяць, каб дабіцца ў тым ліку таго, каб суд у Беларусі перастаў быць прафанацыяй, а стаў судом — судом, які ўзважвае, які сумняецца, які слухае абодва бакі.

Швейцарскі суд таксама даў добры стымул усім тым, хто хоча парваць са злачыннай дзейнасцю, пакаяцца і ўцячы. Выхад заўсёды ёсць і выбар заўсёды ёсць. У іх — камісія па вяртанні, у Еўропе — незалежныя суды. І ў Беларусі некалі таксама будуць такія суды.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман:

— Громкий суд на бывшим бойцом СОБРа Юрием Гаравским закончился элегантным, но — в целом — скорее, бессодержательным приговором:   

1) Гаравского оправдали. Его вина в насильственном исчезновении людей не доказана. Не доказан и факт введения правосудия в заблуждение. Судьбу Гаравского будут теперь решать миграционные службы Швейцарии. 

2) Суд установил, что в преступлениях «замешана власть» Беларуси. И это главное достижение процесса в Швейцарии. Но об этом известно еще с конца 1990-х. Теперь это, правда, зафиксировано в решении суда.

Конкретные имена ответственных за похищение и убийства Захаренко, Красовского и Гончара в приговоре, однако, по всей видимости, так и не названы. О новых расследованиях речь пока не идет. 

3) Государственная пропаганда, которая замалчивала процесс над Гаравским, теперь будет утверждать, что суд, оправдав Гаравского, поставил под вопрос сами факты преступлений конца 1990-х. И это, разумеется, не так.

4) Гражданский иск Елены Захаренко и Валерии Красовской будет рассматриваться, но его перспективы после оправдания Гаравского выглядят туманно.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.8(14)