Политика
Алена Струвэ, «Радыё Свабода»

Швэдзкія праваабаронцы з Östgruppens у падтрымку Тацяны Шапуцькі

Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppens заклікала міністра замежных справаў Карла Більдта рашуча адрэагаваць на адлічэньне студэнткі юрфаку БДУ Тацяны Шапуцькі зь Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту.

Тацяна Шапуцька

Як гаворыцца ў заяве швэдзкіх праваабаронцаў, прычынай адлічэньня студэнткі зьяўляецца яе ўдзел у Форуме прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, які прайшоў у Брусэлі 16-17 лістапада ў рамках праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства». Паколькі міністар замежных спраў Швэцыі, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ, належыць да гэтак званага прымаючага боку, ён мусіць «рашуча адрэагаваць на інцыдэнт і патрабаваць вяртаньня Тацяны Шапуцькі да вучобы».

«Шапуцька была пакараная за сваю прыхільнасьць да дэмакратыі, — перакананы кіраўнік Östgruppens Марцін Угла. Карл Більдт, а таксама швэдзкі урад, як цяперашні кіраўнік у ЭЗ і ініцыятар «Усходняга партнэрства» нясуць асаблівую адказнасьць за адсочваньне дзейнасьці беларускіх уладаў».

Паводле Марціна Углы, «адлічэньне Шапуцькі з шэрагаў студэнтаў зьяўляецца відавочным ігнараваньнем з боку Менску заклікаў ЭЗ аб павазе да правоў чалавека. Гэта таксама ёсьць доказам, што беларускі рэжым ня хоча дэмакратызаваць краіну».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)