Шумчанка: «Сыстэма сілавікоў, пачынаючы ад шэраговага міліцыянта да начальніка турмы, працуе бездакорна»

Зранку 2 красавіка пасьля 10 сутак арышту на волю з Жодзінскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў старшыня рады Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

Лідэра прадпрымальніцкага руху прэвэнтыўна затрымалі 23 сакавіка раніцай каля дзіцячага садку, куды ён адвёў дзіця. Чатыры чалавекі ў чорным шапках скруцілі, пасадзілі ў машыну і завезьлі ў Маскоўскае РУУС. Там пратрымалі 4 гадзіны і завезьлі ў суд Маскоўскага раёна. Абвінавачваньні стандартныя: нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі. Судзьдзя Максім Сушко пакараў 10 суткамі арышту. Першую ноч Шумчанка правёў у ЦІПе на Акрэсьціна, а 24 сакавіка раніцай з Акрэсьціна загрузілі 5 аўтазакаў арыштантаў і павезьлі ў Жодзіна.

Больш за 5 гадзін людзей трымалі ў аўтазаках, а потым разьмясьцілі ў Ізалятары часовага ўтрыманьня:

«Калі нехта лічыць, што гэта сыстэма слабая, што яна вельмі лёгка можа абрынуцца, памыляецца. Гэта ілюзіі. Сыстэма сілавікоў, пачынаючы ад шэраговага міліцыянта да начальніка турмы, працуе зладжана, бездакорна. Ніякага ў сілавікоў спачуваньня да людзей, літасьці — толькі жорсткасьць. Мы не атрымлівалі наагул ніякай інфармацыі звонку, хаця спрабавалі высьветліць, каго затрымалі, ці адбылася акцыя 25 сакавіка. Усе маўчалі, як рыбы. І толькі ў чацьвер, 30 сакавіка, мне жонка перадала «Народную Волю», і мы хоць штосьці даведаліся.

Я сядзеў у адной камэры зь Вячаславам Сіўчыкам і Алесем Славінскім з руху «За Свабоду» — яго, дарэчы, забралі каля крамы. Умовы ў гэтым Жодзінскім ІЧУ, які ў народзе называюць «Чорным буслам», жудасныя. Камэры не ацяпляліся, першыя 3 ночы мы спалі ў куртках.

Але я буду працягваць змагацца за эканамічныя правы. Мы ўжо выйгралі некалькі судоў».

Охранник на Окрестина: «Вы, бесцельно шатающиеся, отойдите подальше...»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)