Што за «забег свабодных» разагнаў АМАП
У суботу ранiцай у менскім парку Дружбы народаў пачаўся дабрачынны легакаатлетычны забег. Другое кола «забегу свабодных» завяршыць не далі. АМАП разагнаў спартоўцаў, пачаліся затрыманьні, пiша Радыё Свабода.

Фота ілюстрацыйнае
Затрымлівалі людзі ў масках і аліўкавай форме, паведамляюць сьведкі ў мясцовых чатах.
На дыстанцыю выйшлі і дасьведчаныя бегуны, удзельнікі паўмарафонаў розных гадоў, сябры менскіх бегавых клюбаў, і тыя, для каго бег у навінку. Былі дзеці і нават сабака.
Пасьля вітальнага слова пра тое, што кожны робіць той унёсак, які можа, удзельнікі сабралі добраахвотныя ўнёскі за ўдзел. Сродкі пойдуць у фонды, якія дапамагаюць пратэстоўцам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное