Коктейль
Сямён Печанко

Што яднае Максіма Багдановіча, Пятра І і царскую сям’ю Раманавых

Выстава дзіцячых малюнкаў можа многае расказаць пра дарослае жыццё краiны.

У Заслаўі на вітрыне адной з крамаў размясцілі выставу малюнкаў мясцовай дзіцячай школы мастацтваў. Выбар тэмаў адразу ж прыцягвае вока: тут і царская сям’я Раманавых, і паэт Максім Багдановіч, і Рагнеда, і Пётр І.

Багдановіч і Рагнеда

Пётр І

Вядома, дзеці многае паўтараюць за дарослымі. Таму сам факт наяўнасці такой эклектыкі ў рамках адной выставы не дзівіць. Фактычна, гэта адлюстраванне той мешаніны, што пануе ў дарослым жыцці краіны. Дзе суіснуюць вышыванка і георгіеўская стужка, помнік Альгерду і Неўскаму. І Гары Потэр, як знак нашай далучанасці да сусветнай маскультуры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)