Общество
Віктар ЛІСТАПАДАЎ, «Завтра твоей страны»

Што у беларусаў беларускае

За апошнія гады Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» генерыравала столькі ідэяў, што актыўнасці яго магла б пазайздросціць любая грамадская арганізацыя. Якія з іх былі пачутыя і пра што па-ранейшаму марыць ТБМ, аналізуе «Заўтра тваёй краіны».

Стварыць спецыяльны дзяржаўны орган па падтрымцы беларускай мовы

У студзені ТБМ прадставіла канцэпцыю закона «Аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы», дзе прапанавала стварыць спецыяльны дзяржаўны орган па падтрымцы беларускай мовы. Мяркуецца, што канцэпцыя будзе зацверджана 23 кастрычніка на XI з`ездзе ТБМ і перададзена ў Савет міністраў.

Абвясціць у Беларусі Год культуры і мовы

ТБМ выступіла з такой прапановай 29 верасня 2010 года. Сутнасць абвяшчэння ў прыцягненні ўвагі да мовы і прыняцці паправак у закон аб беларускай мове, каб ёй можна было карыстацца ва ўсіх сферах і каб ажыццявілася сапраўдная роўнасць дзвюх дзяржаўных моваў.

Прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы

У верасні мінулага года была спроба яшчэ раз звярнуць увагу на ўжыванне мовы ў адукацыі.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)