Лица

Што Лявон Вольскі рабіў з цяжарнай Ганнай Хітрык?

Вестка, што адная з вядучых акцёрак Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык нарадзіла пяршынца Сцяпана абляцела інтэрнэт. Але мала хто ведае, што літаральна за пару дзён да родаў Ганна надоўга зачынялася ў студыі з Лявонам Вольскім.

– Калі Лявон прапанаваў разам запісаць песню «Вера, надзея, любоў», а потым зняць на яе кліп, я адразу пагадзілася, – кажа Ганна Хітрык. – Песня вельмі светлая, вельмі шчырыя. Да таго ж яна спяваецца на дзве ролі – мужчынскую і жаночую. Там хапае драматургіі, персанажы спрачаюцца і змагаюцца, як Светлае і Цёмнае… Мне было гэта цікава і як акцёрцы, і як спявачцы!..

Лявон Вольскі прызнаецца, што яму было крыху трывожна запісваць дуэт з жанчынай на апошнім месяцы цяжарнасці.

– У Ганны ў песні такія, ведаеце, распеўныя словы, спакойныя, замілаваныя. А ў мяне, наадварот, жорсткія. Я там мушу літаральна крычаць у некаторых момантах. І гэта – на вуха цяжарнай жанчыне! Я напачатку крычаў так асцярожненька... А потым папрасіў Ганну проста выйсці на гэты час. Іначай не змог бы запісаць песню!

Алё ўсё атрымалася файна, і Ганна Хітрык нарадзіла… праз тры дні пасля сканчэння здымак! Цяпер ідзе апошняя дапрацоўка кліпа, і праз некалькі дзён чакаецца ягоная прэзентацыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)