Што абяцаюць кандыдаты ў прэзідэнты жанчынам

Адказ на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі форуму, які быў праведзены ў Мінску па ініцыятыве жаночых грамадскіх арганізацый «Беларуская жаночая ліга» і «Беларускі жаночы інфармацыйны форум».

Галоўнай мэтай форуму было прыцягнуць увагу кандыдатаў у прэзідэнты да праблем жаночага здароўя і прыняцця неабходных мер па зніжэнні ўзроўню захваральнасці і смяротнасці ад раку малочнай залозы.

Па словах старшыні Беларускай жаночай лігі Ніны Стужынскай, на форум былі запрошаны ўсе кандыдаты ў прэзідэнты. Аднак прыйшлі адзінкі з іх. Характэрная дэталь: адзін з кандытадаў, калі даведаўся пра тэму форуму, не стрымаўся і шэптам перапытаўся ў калегі: “А што мы тут робім?!”

“Калі сярод кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду была б хоць адна жанчына, то выбарчая кампанія выглядала б зусім па-іншаму, — пераканана гісторык Ніна Стужынская. — Але палітыка — гэта тая сфера, якая мала цікавіць жанчын. На жаль, у іх, ці ў нас, свая сфера інтарэсаў. І яна не заўсёды перасякаецца з мужчынскай. Мы і так, і гэтак заклікалі палітыкаў на форум, каб абмеркаваць свае праблемы, хіба што толькі не распраналіся, як прадстаўніцы вядомага ўкраінскага жаночага руху FEMEN”.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)