Скандалы
Юрась Вітальеў, Еўрарадыё

Шклоўскую газетную паперу тонамі звозяць на сметнік (фота)

Паблізу Шклова пачалі выкідваць бракаваную паперу, вырабленую на мясцовай фабрыцы

“Рулоны газетнай паперы звозяць самазваламі на сметнік, — паведаміў Еўрарадыё відавочца падзеяў, мясцовы краязнаўца Міхаіл Кучарэнка. — Частку паперы ўжо разабралі людзі, частку закапалі, астатняя так і ляжыць".

Раней Еўрарадыё пісала пра праблемы на шклоўскай фабрыцы газетнай паперы, якія на думку спецыялістаў звязаныя з неякасным абсталяваннем, якое прызначалася для Анголы, але патрапіла ў Беларусь.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)