Шэсць наступстваў разгрому незалежных СМІ

Беларускі журналіст і мэдыяэкспэрт з ЗША Серж Харытонаў вызначае асноўныя тэндэнцыi, да якіх прывядзе закрыцьцё незалежных СМІ, пiша Радыё Свабода.

1. Маштабны пераход аўдыторыі з навінавых сайтаў у сацсеткі (найперш у Telegram).

2. Адсутнасьць журналісцкіх стандартаў у Telegram значна паскорыць радыкалізацыю дэмакратычнага руху і эскаляцыю палітычнага напружаньня ўнутры краіны, мяркуе мэдыяэкспэрт.

3. Значная частка аўдыторыі закрытых незалежных мэдыя пяройдзе на сайты расейскіх тэлеканалаў і прарасейскія сайты з адпаведным кантэнтам.

4. Унутр сыстэмы перастануць паступаць сыгналы аб рэальных праблемах, і як вынік чыноўнікі яшчэ больш адарвуцца ад рэальнасьці, а колькасьць памылак сыстэмы будзе расьці.

5. Узмоцніцца эфэкт ад «каардынаваных кампаній дэзынфармацыі» крамлёўскіх СМІ, лічыць экспэрт.

6. І, нарэшце, расправа над незалежнымі СМІ ня выкліча прытоку аўдыторыі ў афіцыйныя СМІ Беларусі, бо «людзям нецікавы бясконцы «паркет», навіны аб пасяўной» і г. д.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(29)