Шана Мааклер

Мадэль, актрыса і тэлезорка Шана Мааклер набыла вядомасць, заваяваўшы карону Міс ЗША ў 1995 годзе. Пасля гэтай перамогі на дзяўчыну з ірландска-партугальскімі каранямі звярнулі ўвагу і рэжысёры. Праўда, пакуль што на рахунку ў Шаны пераважна эпізадычныя ролі, сярод буйных яе кінаработ можна адзначыць тэлесерыял “Блакітны Ціхі акіян” і фільм “Дом вялікай мамы-2”.

Затое зорнымі з’яўляюцца яе шматлікія раманы. Расстаўшыся з рок-зоркай Білі Ідалам, яна выйшла замуж за баксёра Оскара Дэ Ла Хойа. Нарадзіўшы дачку, Шана кінула і яго, пры гэтым выставіўшы рахунак на 62,5 мільёна долараў. Потым быў раман з акцёрам Дэнісам Куэйдам, а пасля зноў замужжа — ужо з музыкантам Трэвісам Баркерам. Пара пакуль што разам — відаць, Трэвіс памятае сумны досвед свайго папярэдніка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)