Политика
Аліна Таранік

Севярынец застанецца на хіміі ў спецкамендатуры на Пружаншчыне

Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Паўлу Севярынцу не змянілі рэжым адбыцця пакарання.

Па словах палітыка, такое рашэнне звязана з адмаўленнем прызнаваць віну ў справе 19 снежня 2010 году – аб арганізацыі ды ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Паўла Севярынца выклікалі да намесніка начальніка спецкамендатуры ды паведамілі, што замены рэжыму не будзе. Па яго словах, многім асуджаным змяняюць рэжым пакарання, калі блізіцца траціна іх тэрміну. У выпадку «хіміі» за «добрыя паводзіны» яны часта пераводзяць на так званую «хатнюю хімію», калі можна жыць і працаваць у сваім горадзе, адзначацца ў міліцыі ды знаходзіцца дома з 22 па 6 гадзіны.

Рашэнне не здзіўляе Севярынца, а афіцыйнае тлумачэнне да яго распісанае на цэлых восем старонак.

– Гэта слоўныя карункі да рашэння. Мне адмовілі ў замене рэжыму з-за таго, што я не прызнаў сваю віну, – паведаміў “Салідарнасці” Павел Севярынец.

Палітвязень кажа, што калі б зараз апынуўся у Віцебску, то змог бы завяршыць кнігу. Зараз ён працуе падсобным рабочым, і вольнага часу хапае толькі на напісанне нататак, артыкулаў ды тэлефанаванняў па партыйных справах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)