Сайт Petitions.by узламаны — у адкрыты доступ трапілі звесткі 600 тысяч акаунтаў

Платформа Petitions.by паведамляе, што адбылася ўцечка асабістых даных карыстальнікаў.

«У сувязі з непрадбачанай сітуацыяй у працы нашай каманды ў адкрытым доступе аказаліся даныя больш чым 600 тысяч акаўнтаў. Мы прыносім свае выбачэнні. Будзьце пільнымі, гэтымі данымі могуць скарыстацца махляры. Каб не стаць ахвярай падману, мы просім вас не пераходзіць па невядомых спасылках, не адказваць на званкі і паведамленні з незнаёмых нумароў», — гаворыцца ў рассылцы.

Больш падрабязна патлумачыць сітуацыю заснавальнік праекта Уладзімір Кавалкін пакуль не можа, піша Наша Ніва.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.5 (оценок:29)