Общество
Ян Буян

Рыгору Барадуліну лепшае

Магчыма, ужо сёння народнага паэта Рыгору Барадуліна перавядуць з рэанімацыі ў звычайную палату. У выходныя яго стан палепшыўся. Паводле звестак, якія маюцца, у нядзелю тэмпература ў Рыгора Барадуліна была каля 37 градусаў, ціск – 120/70.

Нагадаем, што паэт трапіў у рэанімацыю ў чацвер з дыягназам “запаленне легкіх”. У пятніцу ягоны стан пагоршыўся. Але на выходныя справы пайшлі ў лепшы бок.

Свой 72-і дзень нараджэння Рыгор Барадулін сустрэў у суботу, 24 лютага, у шпіталі. “Салідарнасць” зычыць паэту як мага хутчэй паправіцца і вярнуцца дадому.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)