Рудкоўскі: Як я натрапіў на адзін праўладны тг-канал
Акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі – пра ўражанні ад знаёмства з праўладным тэлеграм-каналам.
– Натрапіў на адзін праўладны тг-канал, – піша Рудкоўскі. – Мяркуючы па частаце публікацый, тэматычнай разнастайнасці, добрай рэдактуры і іншых тэхнічных якасцях, гэта не аматарская ініцыятыва, а справа, на якую выдзелены сродкі і персанал.
Падпісчыкаў — 12. Так, 12 і кропка (не 12k). Праглядаў паасобных матэрыялаў — у раёне ад 4 да 20.
З-за недасканалага інтэрнэту загрузка архіва гэтага канала спынілася на 29 снежня. Падумалася: ага, свежазапушчаны канал.
Але загрузка ўзнавілася, гартаю, гартаю — не, гэты канал існуе як мінімум месяц, можа нават і некалькі месяцаў.
12 падпішчыкаў, 4-20 праглядаў...
Читайте еще
Избранное