Роўз МакГоўн

Галівудская актрыса Роўз МакГоўн вядомая многім па ролях у фільмах “Крык” і “Грайндхаўз” Роберта Радрыгіса. Яна нарадзілася ў Фларэнцыі ў сям’і ірландскага мастака і амерыканскай пісьменніцы з французскімі каранямі. Вядома, што з такім радаводам яна проста абавязана была стаць творчай асобай.

У дзяцінстве Роўз спрабавала сябе ў якасці дзіцячай мадэлі, а ў 16 гадоў пераехала ад бацькоў і самастойна занялася кінакар’ерай. Як вынік — безліч кіна- і тэлеўзнагарод, а таксама прызнанне гледачоў, якія не забываюць ўключаць актрысу і ў спіс самых сексуальных жанчын свету. Апошнім же часам Роўз МакГоўн спрабуе сябе ў музыцы: былая сяброўка Мэрліна Мэнсана ўжо запісала некалькі ўласных песень да сваіх фільмаў і плануе выпусціць дыск.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)