Рэпліка дня. Што не так з тлумачэннямі МЗС пра непрыезд Лукашэнкі ў Варшаву

Журналіст Дзмітры Гурневіч знайшоў адказ на фота ўрачыстасцяў у Гнаньску.

— Хочаце доказ, што МЗС Беларусі фіялетавы ўклад Казахстану і іншых краін Цэнтральнай Азіі ў перамогу над Гітлерам? Ён на гэтым здымку. Гэта 70-годдзе пачатку ІІ сусветнай вайны ў Гданьску, — піша журналіст Дзмітры Гурневіч. І дадае:

— Без прадстаўнікоў Казахстану і іншых краін таго рэгіёну. Іх тады не запрасілі як і цяпер. І каго мы бачым пад стрэлкай? Прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага. Тады афіцыйнаму Менску не перашкаджала адсутнасць Назарбава, бо там быў... Пуцін. А цяпер Пуціна не запрасілі, і Менск ліе слёзы, што там няма Казахстану, і высылае на ўрачыстасьць толькі пасла, прыкрываючыся Казахстанам.

Нагадаем, што паведамленне пра адмову Аляксандра Лукашэнкі з’явілася за лічаныя дні да ўрачыстасцяў у Варшаве. Польскія СМІ паведамілі пра тое, што непрыезд кіраўніка Беларусі звязаны з ягоным нежаданнем злаваць Маскву ў сітуацыі, калі ў Варшаву е запрасілі Уладзіміра Пуціна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(33)