Рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў атрымаў дзяржаўную ўзнагароду Літвы

Дзяржаўную ўзнагароду Літвы атрымаў рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў. Ён патрапіў у лік асобаў, якія атрымлівалі ўзнагароды з рук прэзідэнта гэтай краіны Валдаса Адамкуса.

Як мы ўжо паведамлялі, 6 ліпеня ў Літве адзначаецца Дзень дзяржавы. Нагодай для святкавання з'яўляецца 755-я гадавіна каранацыі ў Наваградку караля Вялікага княства Літоўскага Міндоўга.

Як інфармуе прэс-служба ЕГУ, Міхайлаў атрымаў Камандорскі крыж Ордэна "За заслугі перад Літвой". Такая ж узнагарода была ўручаная і старшыні Кіруючай рады ЕГУ, губернатару акругі Стакгольма Перу Ункелю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)