Рэйчал Хантэр

Былая жонка музыканта Рода Сцюарта новазеландская мадэль, актрыса і тэлевядучая Рэйчал Хантэр не раз разбівала мужчынскія сэрцы. На яе рахунку — раманы з акцёрамі Кевінам Костнерам, Брусам Уілісам, музыкантамі Ліамам Галахерам, Робі Уільямсам. Праўда, на гэта раз, здаецца, сама прыгажуня стала ахвярай любоўнай інтрыгі. Яе жаніх хакеіст “Лос-Анджалес Кінгз” Джарэт Стол літаральна напярэдадні вяселля перадумаў і адмяніў урачыстасці. Што стала прычынай, невядома. Магчыма, хакеіст вырашыў, што ў свае 27 ён яшчэ не гатовы ўзяць адказнасць за 40-гадовую жанчыну з двума дзецьмі па 17 і 14 гадоў.

Іншыя фота Рэйчал Хантэр

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(2)