Общество

Рэдакцыя магілёўскага парталу 6tv.by пакінула Беларусь

Сілавікі фактычна пакінулі галоўнага рэдактара праекта Змітра Салаўёва перад выбарам – або ён адключае сайт, або на яго заводзяць крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ, паведамляе БАЖ.

Зараз частка рэдакцыі 6tv.by знаходзіцца за мяжою, але спыняць сваю працу не плануе.

Аднак праекту прыйшлося выдаліць частку свайго відэакантэнту – праект з удзелам магілёўскім праваабаронцаў і некаторыя эфіры журналіста Аляксандра Буракова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(9)