Кирилл Иванов

Разговорчики в сети: «Во дела, уже со всей Беларуси по капле собирает в свою поддержку. В столице никто не любит?»

Собрали реакцию Байнета на многотысячный Марш свободы, прошедший по стране.

16 августа войдет в историю. Попытка властей собрать на площади Независимости сторонников Александра Лукашенко, которых свозили в Минск автобусами, фактически затерялась на фоне прошедших с воскресенье в городах Беларуси многотысячных маршей за свободу.

Предлагаем вашему вниманию реакцию пользователей Байнета на события в стране.

Журналист Змитер Панковец: «Калі Караеў і Эйсмант кажуць, што іх было 70 тысяч, то нас тады дакладна быў мільён».

Историк Александр Пашкевич: «Здавалася б, адзіны ратунак цяпер для ўлады – любым коштам пастарацца сарваць запланаваны ўсебеларускі страйк, зацягнуць час. А ў той жа час тое, што робіцца цяпер, скіравана, здаецца, зусім на адваротнае.

Гэты афіцыёзны мітынг, шчырасць намераў і добраахвотнасць удзельнікаў якога ў зман нікога не ўвядзе (інтэрнэт жа цяпер паўсюль!), магчымыя правакацыі, звязаныя з ім, штучныя перашкоды, якія будуць чыніцца сапраўды народным шэсцям, урэшце, магчымы новы вывад АМАПу на вуліцы...

Па-мойму, усё гэта хіба толькі яшчэ больш азлобіць і надасць рашучасці тым, хто яшчэ вагаецца, а не паспрыяе пералому сітуацыі на карысць уладаў.

Апошнія, здаецца, так і не зразумелі (мабыць, на гэта і няздольныя), што асноўная прычына іхных сённяшніх праблем – стаўленне да свайго народа як да ўласнай абслугі, прыгоннага люду, пастаяннае яго прыніжэнне словам і дзеяннем, неўспрыманне як суб'екта, з якім трэба лічыцца.

Што гэта перадусім рэвалюцыя годнасці, з асноўным нефармальным праграмным лозунгам «людзьмі звацца». Спадзяюся, плады гэтай слепаты пажнуцца ў самыя найбліжэйшыя дні».

Председатель Партии БНФ Алексей Янукевич: «Паглядзеў АНТ. Паказваюць у тым ліку нашыя мітынгі, гавораць пра важнасьць міру і дыялёгу. Маўляў, мы адзін народ, і ня трэба варагаваць. Нібыта слушна.

Але! Народ сапраўды адзін, аднак злачынцы – фальсыфікатары, садысты – павінны адказаць, а невінаватыя людзі – Севярынец, Бабарыка, Ціханоўскі, іншыя – быць на волі.

Пакуль гэта ня так – усе словы пра мір і дыялёг (словы ў тым ліку адказных за злачынствы) – гэта толькі спроба саскочыць ад адказнасьці ў крытычнай для іх сітуацыі.

Толькі мірна, толькі разам! Мы – адзін народ. Закон – адзін для ўсіх».

Журналист Анджей Почобут: «Гародня, сёння. Больш за 20 тысяч чалавек на вуліцах. У натоўпе таксама нашы з Саюза палякаў. Ідзе карнавал свабоды. Няма міліцыі, парадак забяспечаны іх уласнай абаронай».

Из комментариев на форуме talks.by:

«Вот если бы по зову совести, а не на автобусах и по приглашению, то слова бы не сказала, так уважаю мнение другого человека, а так из них процентов 40 понимают зачем и за кем, остальные просто люди, которых оторвали от домашних дел».

«Во дела, уже со всей Беларуси по капле собирает в свою поддержку. А че так? В столице никто не любит?»

«Митинг по пригласительным. Оригинально».

«А почему не на площади Бангалор митинг-то, которая официально отведенное место для таких мероприятий?»

«Мадуро подобным образом переломил ход протестов, собрал митинг в поддержку из бедняков коих большинство».

Журналист Сергей Макаревич: «Не паддавайцеся эйфарыі! Лукашэнка тут, сілавікі ў яго руках. А вы сотні шчаслівых твараў на фотачках посціце. Мне крычаць ад гэтага хочацца.

Па тэлеграм-каналах пішуць пра гулянні. Не падманвайцеся. Задумайцеся, што рабіць далей. Лідара да сёння няма. Ніхто цэнтралізавана не выстаўляе патрабаванні. Надзея на заводы толькі».

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.7 (оценок:15)